на беларускай мове
Там, дзе зязюлi гнёзды ўюць,
Дзе ў лесе лясуны жывуць,
Дзе казка – гэта ёсць жыццё,
Жыла жанчына i дзiцё.
Жанчына з русаю касой
Была даглядчыцай лясной,
Засцерагала цёмны лес,
Не трапiў каб ў яго прагрэсс...
Каб трактар пнi не карчаваў,
Каб горад за гарой стаяў,
Каб смецця ў лесе не было,
У лес не пушчала нi каго.
Матуле сын дапамагаў,
Турыстаў гукамi пужаў,
Ды так, што тыя на ўцёкi,
А ён смяецца – рвуцца шчокі.
Так набыла дурную славу,
Кiкiмарай празвалi маму,
Сказалі, што жыве ў балоце,
Ды побач з хатай людзей топiць.
Хлусню народ заўжды нясе,
Яна прыроду беражэ.
19.11.2017 23:53
104
Оцените, пожалуйста, это стихотворение. Помогите другим читателям найти лучшие произведения.
Только зарегистрированные пользователи могут поставить оценку!
Комментарии